SONNAJA ❄️
banner
daisysad.bsky.social
SONNAJA ❄️
@daisysad.bsky.social
Распавядаю пра сны, усвядомлены сон (УС) і сонны параліч (СП). Пішу аповеды, заснаваныя на ўласных снах.
✉️ [email protected]

https://ohdsad.tumblr.com
Pinned
Часам хочацца ва ўсвядомлены сон толькі дзеля таго, каб зноў убачыцца з пэўнымі персанажкамі (-амі).

Напрыклад, Амелія.

Выключна цудоўная жанчына, прыкладна 45 гадоў, з вайбамі Молі Уізлі (яны нават знешне вельмі падобныя).

Да апошняга дапамагала і клапацілася пра мяне 💔
Што агульнага ў падверненай нагі і соннага паралічу?

У абодвух выпадках з большай верагоднасцю табе параяць звярнуцца не да мед. спецыялістаў (-ак), а да цёткі Зосі, якая ўмее так добра замаўляць, што ✨ўсё праходзіць за 2 дні✨

*заснавана на рэальных падзеях 😶
December 10, 2025 at 7:41 AM
#сонныямемы
Неўдуплінга.
Штодзень з табой 🫶
December 10, 2025 at 6:16 AM
Reposted by SONNAJA ❄️
niejkaja wiadźmarkaja bahna
nowy single

Spotify: open.spotify.com/album/6flWa9...

YouTube:
youtu.be/A3mOOIyJkbA?...
December 4, 2025 at 9:04 PM
Чытаць штосьці ў сне ды яшчэ і з дапамогай люстэрка — гэта тое яшчэ выпрабаванне, вядома)

Гэта як мець дальназоркасць і блізарукасць адначасова, пры гэтым на вачах нібы напаўпразрыстыя фіранкі 🫠

Але я ўпартая 😁😌
...замест сапраўднай фразы ўбачыла на руцэ:
"Я сказала — дамоў!" 😁
Як гэта выглядала ў сне — глядзіце на фота)
December 8, 2025 at 3:50 PM
Мая тату— гэта выраз, напісаны ўласным почыркам на беларускай мове ў люстэркавым адбітку.

У яе дзве функцыі:
1. нагадваць пра сёе-тое важнае;
2. быць прыкметай таго, што я ў сне, калі я паспрабую яе прачытаць.

Сёння вырашыла ёю скарыстацца і...
December 8, 2025 at 3:29 PM
А што б вы хацелі зрабіць у сне, які быў бы створаны па матывах фільмаў "Гары Потэр"?🚂🪄

Можа, трапіць у пэўную лакацыю?
Або сустрэцца з цікавай персанажкай/-ам, магічнай істотай?
Ці, можа, выкарыстаць якое-небудзь цікавае заклінанне?

Накідайце, калі ласка, ідэй для свядомых сноў у каментарыях
👉👈🥹
December 8, 2025 at 1:13 PM
🧱🚂🚃
Помніце, я неяк пісала, што за столькі гадоў практыкі свядомых сноў не дадумалася трапіць на платформу 9 і 3/4?

Дык вось...
Мяне можна віншаваць!
Платформа 9 і 3/4 — ✅🥹🥳
December 8, 2025 at 10:44 AM
Знаёмлю Бу з маім дзённікам сноў.
Як вы можаце заўважыць — Бу трошкі ў шоку 😬
Але ён звыкнецца, абяцаю!)
December 7, 2025 at 5:24 PM
У мяне такога яшчэ не было!
Здаецца, намалёўваецца вершык па адным з маіх сноў 👀
Ужо некалькі гадоў нічога не пісала (раней пісала песні), і я так хвалююся 🥹
December 7, 2025 at 2:08 PM
Мужчына здымае відэа-агляд на фільм "Армагедон" (1998 г.)
У нейкі момант ён кажа:
"Варта адзначыць, што фільм падарыў нам цудоўную магчымасць паслухаць Aerosmith з іх легендааарнай песняй — Crazy".

Што не так? 😄
December 5, 2025 at 6:37 AM
Цяпер усё так, як мае быць: першыя тры секунды відэа — тое, што пачула ў сне.
Далей ужо дапісвала сама.
Пальцы яшчэ не звыкліся, але...
Як жа гучыць калімба 🥹
December 4, 2025 at 9:10 PM
Цэлы дзень трымаюся выключна на гэтым медзведзяняці (якому, дарэчы, трэба прыдумаць імя 🐻🤎) і цёплым, кранальным лісце 🥹❤️‍🩹

У мяне часта апускаюцца рукі адносна блога. Быццам бы ўсё дарэмна, усё пустое... Быццам я ў ім адна.
Але ёсць людзі,...
December 4, 2025 at 8:01 PM
Гэта тое, што я пачула ва ўчорашем сне (так, мелодыя там захрасла на дзвюх секундах 🔄).
З адным заплюшчаным вокам намурчала яе на дыктафон, як толькі прачнулася, а ўвечары падабрала на калімбе 🥹

*часова змяніла канцоўку, бо мы з калімбай толькі пачалі знаёміцца
👉👈
December 4, 2025 at 1:00 AM
Калі сон становіцца аповедам, значыць ён вельмі моцна крануў і ўразіў.

Забаўна, што нават сярод такіх сноў ёсць тыя, што чакаюць сваёй чаргі некалькі гадоў, каб стаць аповедам, а ёсць тыя — як сённяшні — якія становяцца ім у той жа дзень, у які ён і прысніўся.
December 3, 2025 at 3:09 PM
Новае апавяданне:

"Душа"

(сон ад 03.12.2025)

www.tumblr.com/ohdsad/80191...
December 3, 2025 at 2:02 PM
Калі перапісваю сон у нататкі, заўсёды пачынаю з пераліку людзей, асабліва калі іх там быў цэлы натоўп. У такія моманты штораз страшна, што пакуль буду пісаць, каго ўбачыла, забуду сюжэт сну.
Сёння ў сне было 11 знаёмых людзей, каля 4 незнаёмых + масоўка 🤪
December 3, 2025 at 9:59 AM
#сонныкаляндар
Лістапад 📅🍃:
22 сны
7 усвядомленых сноў
5 сноў згубіла
--------------------
Атрымала шмат сюжэтаў, якія зачапілі і пакінулі пасля сябе моцныя ўражанні ❤️
December 2, 2025 at 6:39 PM
Хацелася б, каб вострыя адчуванні былі не толькі ў снах (як гэта адбываецца апошнім часам), але і ў рэальнасці, дзе эмоцыі і пачуцці прытупіліся, а сіл, каб разабрацца, што да чаго — няма.

Сусвет мяне пачуў і ўчора я падвярнула нагу.
Дастаткова востра. Дзякуй 👌
December 2, 2025 at 12:59 PM
Reposted by SONNAJA ❄️
Час выбіраць слова года! Прапаноўвайце варыянты.

Вітаецца:
каб слова было прыстойным
каб слова было хоць трохі актуальным для гэтага года
не больш за 1-2 словы з чалавека

Прымаюцца:
словы, якія былі і якіх яшчэ не было
запазычанні, наватворы, слэнг - усё што хочце

Патрабуецца:
рэпост і распаўсюд!
December 1, 2025 at 12:45 PM
Вось вам наглядны прыклад, як трэба рабіць 🫴🖼️
(а то я не ўдакладніла ў папярэднім допісе, што на спіне будзе ляцець зручней 😄).
*Можна з жонкай, можна з мужам. Я вось з сынам лятала ў сне 😁
December 1, 2025 at 2:58 PM
У сённяшнім свядомым сне:
ляцела ў бок пляжа Задзеўскага возера (у Шостым), а нада мною ў паветры плыў велічэзны касяк рыб... 🥹🐟

Дарэчы, лайфхак, калі раптам у вас не атрымваецца падняцца ў паветра з вертыкальнага становішча (цягне ўніз; адчуванне, што цела надта цяжкае, а рухі абмежаваныя)👇:
December 1, 2025 at 12:01 PM
Папоўніўся мой спіс герояў/гераінь з фільмаў/серыялаў:
Спенсер, Арыя, Джэна (Pretty Little Liars) ❤️‍🔥

Што сказаць... Каманда СпАрыя нават у снах дае рады 💪😁
November 30, 2025 at 4:32 PM
"Наша параноя — гэта новы від мастацтва".
Крылаты
November 30, 2025 at 10:35 AM
Сёння па сюжэце трэба было падняцца ў залу на другім паверсе, але замест сходаў было штосьці накшталт крутога драўлянага пандуса, з якога я, вядома, сарвалася 🥴
Даўно я ў сне не падала...

А калі вы падалі ў сне апошні раз?
Як адчуванні?)
November 29, 2025 at 7:58 AM
Фраза Крылатага: "Я сёння столькі ўсяго прысніііў..." была мне як коціку смятанка.

Бо я свой сон забыла адразу ж, як толькі ўзяла тэлефон, каб яго запісаць 😭
November 27, 2025 at 8:46 AM