7.5/10
Па-майстэрску пастаўленае, але адчужанае кіно пра адзіны спосаб для творчай асобы перажыць боль – разламаўшы яго на тысячы кавалкаў і раздаўшы тым, хто гатовы слухаць.
Ня лёгкі прагляд, але варты таго хаця б дзеля Джэсі Баклі і магічнай фінальнай сцэны.
#кіно

9/10
Найлепшае, што можа зрабіць фільм пра штучныя стасункі – быць максімальна шчырым ва ўсім, што па-над сюжэтам.
І Rental Family дае рады – адкрытасць і цеплыня эмоцый, духоўнасць сусвету ды аўтэнтычнасць Японіі тут аж пераліваюцца праз экран.

5.5/10
Чарговы напамін, што не ўсё "фестывальнае" кіно вартае часу гледачоў.
Праблематыка тут добра дапасаваная да стылю, але рэалізацыя, ад сцэнара да тэхнічных аспектаў, да болю павярхоўная, нудная і міма касы. Балет унутры, мо, і нічога, але я не знаток.

Шаламэ скача вышэй за галаву ў бадзёрым і нацятым, як струна, псеўдабаёпіку пра пінг-понг і пыху.
Падзацягнута, неардынарны каст, перабор з буйнымі планамі – спадабаецца ня ўсім, але гэта дакладна смелае кіно, а не стандартны оскараўскі бэйт.

6.5/10
Парад складаных твараў з завязкай ад самых танных меладрам і паваротам пасярэдзіне ў стылі Gone Girl на мінімалках.
Выніковыя ўражанні хутчэй пазітыўныя, але зыходны матэрыял можна было б прадставіць і цікавей.

5/10
Прасягнутае няўцямным сімвалізмам "нешта" з ня надта глыбокім ці захапляючым сцэнаром ды кінематаграфіяй, дзе таксама воку няма за што зачапіцца.
Хіба толькі праца Джэніфер Лоўрэнс якасная – але за такое "Оскар" у яе ўжо ёсць.

8.5/10
Рамантычныя камедыі адраджаюцца – на шчасце, пры падтрымцы А24, а не класічных кінагігантаў.
Простая гісторыя ў цікавай фантастычнай абгортцы, вечныя тэмы, прывабныя людзі і якасная шчыльнасць жартаў – ўсе складнікі жанравага посьпеху на месцы.

Самы спелы і сакавіты фільм з анталогіі Бенуа Бланка – атмасферны, эстэцкі, шматслойны, ды з мэсэджам, каторы ідзе па-за рамкі класічнага дэтэктыва.
Свежасці першай часткі тут, хіба, быць не магло, але канец трылогіі – больш чым дастойны.

7/10
Абсурдная брытанская камедыя каторая бадзёра пачынае, але, здаецца, пакутуе на перапісванні і перамантажы і выдыхаецца напрыканцы.
Калі вам падабаецца правакацыйная прыдуркаватасць у стылі Джымі Кара – можна глянуць. Звер для сучаснага кіно рэдкі.

8/10
Усё тая ж стракатая buddy cop камедыя прыстойнага ўзроўню з хвастамі, плаўнікамі ды рогамі Шакіры, толькі графіка яшчэ лепей, чым 9 год таму.
Гісторыя тут не для дарослых, але купа адсылак да поп-культуры здольная пратрымаць цікаўнасць да канца.

Задняй частцы распіленага на два кавалкі мюзікла выпала яшчэ больш лішняга хрону і менш цэласных музычных нумароў.
Суцэльная прыемнасць прадукцыі ўсё тая ж, і сквапнасць Universal пакуль сыходзіць беспакаранай, але патэнцыял у праекта быў вышэйшы.

Што б хто не казаў пра Нэтфлікс, але майстрам кшталту Дэль Тора яны даюць разгуляцца.
Shape of water, бадай, была цікавей, і намінацыі на глобусы – перабор, але гэта дзейсна своеасаблівая і візуальна смачная класіка для шырокай аўдыторыі.

Высокаактанавы вясёленькі экшн і лагічны працяг амерыканскай кар'еры Эдгара Райта. Лазерна вывераная пастаноўка саступае ўсё больш месца дысанансу, а лакальныя лямпавыя сюжэты – глабальна-безаблічным. Усё яшчэ няблага, але шлях – не туды.

Тыповы спадчынны сіквэл і, бадай, найменш творчы фільм Рубэна Фляйшара – на экране цяпер зацесна, канон серыі рассыпаецца на вачах, а загадкі і фокусы выглядаюць таннавата.
Сюжэт і некаторыя сцэны нічога, але агулам – расчараванне.

Не тыповы "Драпежнік", а хутчэй канцэптуальны кузэн "Мандалорца" – з яскравымі персанажамі, гумарам і добра пастаўленым экшнам.
Хтосьці будзе незадаволены не ўласцівай франшызе мяккасцю, але стужка на дзіва крэатыўная і ладна збітая.

Ад апошніх стужак Ланцімаса ўжо загадзя вядома, чаго чакаць – пара моцных перформансаў, надзейныя лінзы Робі Раяна, бадзёры саўнд... А сюжэта – ну колькі самі возьмеце.
На гэты раз перакручаныя гайкі саспенса зрывае толькі пад канец, ды і пасыл зразумелы.

Фільм жахаў за тры капейкі, у каторым пры гэтым ёсць і атмасферныя спецэфекты, і саспэнс, і, што бывае рэдка, зразумелая метафарычнасць без містычнай каламуці.
А, ну і ў галоўнай ролі тут – сабака. І грае ён ачмурэнна.

Падлеткавая хорні-камедыя-слэш-крывавы-экшн працягваецца ўжо ў поўным метры і дзейсна выглядае на ўсе грошы.
Гісторыя за ўсім шырокафарматным сокам крыецца даволі просьценькая, але ўсяго кароннага для жанра тут з горкай.

Шмат у чым наіўная, але неблагая агулам камедыя, якая ёміста фіксуе на вялікім экране сацыяльнае расслаенне сучаснасці.
Амаль усе лепшыя жарты ёсць у трэйлеры, але на анёла Кіану ды агулам прыемны акторскі ансамбль можна паглядзець і даўжэй.

Амаль старажытнагрэчаская камедыя пра змагароў і людзей сістэмы, знятая на тэхналогіі 60-х, але актуальная заўсёды – сучасная класіка, ці як?
Акторы ззяюць у стужцы, дзе пачуцці і кантэксты перамагаюць наратыў, а тры гадзіны пралятаюць імгненна.

Дасціпны сцэнар, модны аператар, плойма масцітых актораў розных жанраў – і, здаецца, недапрацоўка рэжысуры, каторая мусіла звязаць гэта ўсё разам.
Няблага на закрыццё лета, але з ўвагай да дэталяў і стылістычнай гармоніяй магло быць значна лепей.

Таямнічая рэальная гісторыя, якой рэжысёрскія акцэнты Рона Ховарда не дадаюць ні яўнага, ні схаванага сэнсу.
Ансамбль з адным сапраўдным немцам і чатырма галівудскімі зоркамі, якія па-рознаму спрабуюць граць немцаў – ну вельмі дзіўны выбар.

У меру разумнае, дзівакаватае і вельмі шчырае кіно пра псіхалагічныя і сацыяльныя наступствы згвалтавання.
Мінімалістычна, стылёва, трохі нязграбна, без замаху на празмерна высокае – дастойны незалежны дэбют для Евы Віктор.

Новая стужка Дарэна Аранофскі паспявае і аддаць стылістычную даніну Нью-Ёркскім крымінальным драмам, і закруціць такі крывавы віхор падзей, што не засумуеш.
Выдатны зорны ансамбль, аператарскія міні-шэдэўры і дынамічны саўндтрэк прыкладаюцца.

6/10
Для сіквэла і так не асабліва папулярнага экшна стваральнікі выбралі новага, менш візіянерскага рэжысёра, і мікс азіяцкіх баевікоў з Home Alone 2 у якасці сцэнара.
Атрымалася так сабе. Не самая благая забаўка, але найлепшае ўжо было ў трэйлеры.