Aleś Karoza
banner
krz.bsky.social
Aleś Karoza
@krz.bsky.social
Product Designer from Belarus in Warsaw

BE / EN / PL
Няўжо можна будзе змяніць адрас на нармальны, а не ўсё жыццё карыстацца тым, што прыдумаў, калі цябе было 10 гадоў...
December 25, 2025 at 4:57 PM
Таксама вельмі спадабалася выступленне хору Huk Cišy (@hukcisy), асабліва Let it show і Щедрик па-беларуску.
December 25, 2025 at 3:48 PM
Спадабалася, што ў сённяшняй святочнай прамове ксёндз Барок сказаў, што Ісус прыйшоў у гэты свет не для таго, каб ісці на кампрамісы са злом.
December 25, 2025 at 1:32 PM
December 25, 2025 at 5:27 AM
Дагэтуль лічу што гэта калядная абкладка wprost найлепшая, абсалютна геніяльна.
December 24, 2025 at 5:58 PM
Закінуў у архіў амаль увесь свой Ноўшн, амаль усе перакінуў у My Links, дзе няма тэгаў і катэгорый, але ёсць грабер кантэнту старонкі, які дазваляе потым усё знаходзіць.

Цяпер усур’ёз думаю пра Абсыдыян, але 5 баксаў на мяесяц гэта 5 баксаў на месяц....
December 24, 2025 at 1:41 PM
Вынікі году па версіі Чату Джы-пі-ці...
December 24, 2025 at 11:57 AM
Геймер з мяне канешне слабы, але гэта без уліку KDC1 ды Witcher 3, бо яны на іншых пляцоўках.
December 24, 2025 at 10:08 AM
Выбіў усе ачыўкі на Гудрыдс.
December 24, 2025 at 8:18 AM
Як распазнаць чалавека прамытага расейскай прапагандай ды ігнараваць ягонае ці ейнае псеўдамеркаванне?

Такі чалавек выкарыстоўвае слоўнік расейскай прапаганды: еўрасавок, еўропка, гейропа, хахлы, СВА, бандэраўцы, змагар (у іранічным кантэксце), і г.д.
December 22, 2025 at 8:40 AM
Спачуваю радным і знаёмым Мікіты Мелказёрва. Гэта жудасна, што жыццё можа абарвацца так раптоўна.

Я глядзеў усе ягоныя праекты. Гэта страта для беларускай справы.
December 21, 2025 at 6:05 PM
абсалютна цудоўнае відэа, спадзяюся на рэнесанс дызайну на базе Лінукса, бо Эпл і Майкрасофт робяць гаўно, а не дызайн
Are we stuck with the same Desktop UX forever? | Ubuntu Summit 25.10
This talk focuses on that evil little term “UX/UI,” which is responsible for so much confusion and tension in open-source projects. Not only does it unnecessarily pit programmers against designers, but it also limits our vision of what we could be doing. In this talk, Scott Jenson gives examples o
youtube.com
December 16, 2025 at 6:14 AM
Я думаю, што нармальна радавацца, што чалавек выйшаў на волю, але не падтрымліваць ягоную ці ейную антынацыянальную палітычную пазіцыю.

Адно ніяк не павязана з іншым.
December 15, 2025 at 9:23 PM
Чаму Трамп нічога не напісаў пра вызваленне? Хацеў яму падзякаваць, а нямае дзе.
December 13, 2025 at 6:55 PM
Reposted by Aleś Karoza
⚡️ Ales Bialiatski is free! ⚡️

The #NobelPeacePrize laureate and founder of Viasna spent over 4 years behind bars for his peaceful human rights work. Belarusian authorities had already imprisoned him once before — he then served almost 3 years.

#FreeViasna #FreeAles #FreeThemAll
December 13, 2025 at 1:46 PM
Нобелеўскі лаўрэат, за якога не сорамна, выйшаў на свабоду.
December 13, 2025 at 2:35 PM
Асабліва раз’юшваюць псеўданавіны пра вельмі далікатныя тэмы, як напрыклад абмен палоннымі ці вызваленне палітвязняў. Некаторыя тэмы патрабуюць цішыні.
December 12, 2025 at 7:18 PM
А можна медыя будуць пісаць пра навіны, тое што насамрэч адбылося?!

А не пра прыдумкі, чуткі, аналіз экспертаў (прыдумкі), і думкі ў галаве дыктатараў.

Навошта пісаць навіну якой няма?!
December 12, 2025 at 12:51 PM
Ціханоўскую трэба прызначыць Старшынёй Рады БНР, Офіс аб’яднаць з Радай. Адной цэрэманіяльнай арганізацыі дастаткова. Гэта было б найлепшае рашэнне. Але занадта разумнае. Не зробяць.
December 10, 2025 at 8:11 PM
DHL кантора боўдзіл. Як можа існаваць на рынку дастаўка, якая НІЧОГА не дастаўляе. Нават паштоўкі не змаглі даставіць, хаця іх проста ў паштовую скрыню можна закінуць.
December 8, 2025 at 2:47 PM
Перагледзелі ўсе даступныя па-беларуску часткі Гары Потара. Наколькі ж гэта цудоўныя фільмы ўсё ж такі.
December 8, 2025 at 11:01 AM
Reposted by Aleś Karoza
масік берлінская беласнежка!
December 4, 2025 at 2:10 PM
Чаму ў OpenAI такі глючны фронтэнд, ён робіць час ЯШЧЭ больш павольным?! Я проста не магу з сучаснага юая, усё лагучае, павольнае, пастаянна грузіцца, ламаецца, псуецца. Цьфу!
December 4, 2025 at 5:33 PM
Па-першае, я бумер.
December 4, 2025 at 12:08 PM
Хто гэтыя 0,9% слухачоў?!
December 4, 2025 at 9:45 AM