🦊Халера З Лапкамі
banner
afox.me
🦊Халера З Лапкамі
@afox.me
🐾🐾🐾🐾
лапідарны стыль сінэргіі новых крэатыўных канцэпцый паглыблення стратэгічных калабарацый
Камера лайно, трэба іншую, але на палічцы ў доміку спяць 2 коці
January 26, 2026 at 5:50 AM
А зараз мы паспрабуем з люміневага тазу, самарэгулюючагася грэючага кабелю, пенапласту, пены, фальгі, шклатканіны, эпаксідкі, срэбрянага скотчу ды драўлянага смецця з майстэрні зрабіць коткам незамярзаючую паілку.

Заставайцеся на нашай хвалі.
January 24, 2026 at 9:43 AM
January 17, 2026 at 3:51 PM
Скаталісьтна лецішча, далі коткам папіць, дасыпалі корму, дасыпалі пелет у кацёл, падключылі абагрэў котадоміку і сунулі туды датчык тэмпературы.

Абагрэў павінен уключыцца аўтаматычна, калі тамака стане ніжэй 0. Але зараз ён адключаны. Бо там +10. Нехта бачком грэе.

Трэба камеру дадаць.
January 17, 2026 at 2:33 PM
На вуліцы ўсё ў шэрані. Зіхаціцца на сонейке. Прыгожа, але выходзіць чамусьці ссыкатна
January 15, 2026 at 10:04 AM
Прадаў Гранд Вітару. 14+ гадоў, 306+ тысяч кіламетраў. Шкада да слёз, але ездзіць на ёй болей нельга, не загнаўшы на некалькі месяцаў капітальнага рэмонту пераферыйных сістэм і не падабраўшы 1-2 донараў, што яшчэ + некалькі месяцаў. А гэта я сабе дазволіць не здольны.
January 14, 2026 at 11:31 AM
Вельмі не жадаў працаваць, таму дзень стасаваўся з чацікам з кантролем праз пабмед і медычныя форумы.

Высветліў, што фрукты - шкодна.

(На фоне інсулінрэзістэнтнасці, 20+ кг залішняга тлушчу, гіперхолестерынеміі, прыёму метфарміну і нізкім адказе на фізнагрузкі і дыету)
January 13, 2026 at 2:42 PM
+ дарогу трохі прабілі трактарам
- ён зрабіў адвал менавіта там, дзе я выязджаю
+ Пракапаць там магчыма
+ Вароты расчысьцілі і адчынілі
- Вітара не завялась, чамусьці акум да 11.7 разрадзіўся
+ Зарадка ў мяне ёсць, працуе, зараджае, гаворыць, што аккум жывы

Не пераключайцесь з нашага каналу.
January 10, 2026 at 9:45 AM
Дзве коткі ўжо хадзілі ў домік, адна там сядзела, але збегла, калі я побач пачаў ворхацца.
January 9, 2026 at 5:27 PM
Анемометр на хатняй метыястанцыі не вытрымаў гэтага снегу і здох. хз што з ім, не круціцца. Да вясны на дах не палезу...
January 9, 2026 at 5:26 PM
Трохі раскідаў вакол дому
January 9, 2026 at 3:26 PM
January 9, 2026 at 3:17 PM
Неяк так. Спадзяюся, Яны ў яго пойдуць, а не спалохаюцца ды пачнут абыходзіць
January 9, 2026 at 1:47 PM
Тым часам працягвае сыпаць...
January 9, 2026 at 1:31 PM
January 9, 2026 at 8:51 AM
Прыгожае.
January 8, 2026 at 8:53 PM
І кожны ж раз знаходзіцца натоўп тых, хто "ну што снег, паеду сабе па троху ды ўсё, па асфальту ж, не ў полі!.."
Пишут — трасса рядом с Мозырем, Беларусь. Прислал @mozirski.
January 8, 2026 at 8:51 PM
January 8, 2026 at 7:38 PM
January 8, 2026 at 4:51 PM
Денис:
З 5 вечара пачало месці. Выглянуў з майстэрні, убачыў белы віхар. У 6 выйшаў і ўжо не знайшоў сцёжак, што чысціў усі гэтыя дні

Абяцаюць без спынення да 9ці вечара заўтра.
Цікава.

Цікава, ці выедзем мы адсюль 11га...
January 8, 2026 at 4:10 PM
Вырашыў, што ўлічваючы прагноз з -20 і болей у наступны тыдзень вулічным коткам такі трэба домік. OSB, абрэзкі дошак ды рэяк, пенапласт. Заўтра дараблю дах, зраблю знутры маленькую палічку, плюс абаб'ю знутры усё некалькімі слаямі лямца і, калі здолею вывесці провад, дадам грэючы USB дыванок
January 8, 2026 at 3:38 PM
Добры напой. Ніякага параўнання са "старкай" з крам, што на дзяржаўных вінарнях робяць. Не ў сэнсе проста "лепш", а проста зусім іншае.

Але дзе набыць, акрамя як на тэрыторыі Сулы я не ведаю
January 7, 2026 at 5:40 PM
Выйшаў ва двор пакарміць котак. Быў метадычна абгаўкан ад кромкі леса казуляй.
January 6, 2026 at 5:09 PM
January 4, 2026 at 6:08 PM
Як выглядае сапраўдная рунная магія, а не усі гэтыя іса, лагуз, райдо і іншае.
January 4, 2026 at 11:52 AM