Usiasłaŭ Paškievič
banner
usiaslaup.bsky.social
Usiasłaŭ Paškievič
@usiaslaup.bsky.social
140 followers 22 following 160 posts
Блогер Тутэйшы Шляхціч
Posts Media Videos Starter Packs
Яны кінулі выклік Расейскай Імперыі

Філаматы марылі:
▪️ адрадзіць Рэч Паспалітую Абодвух Народаў
▪️ вызваліць родны край з-пад чужынскага прыгнёту
▪️ аб асвеце для ўсіх - праз новыя школы і адукацыю

🔥Яны паказалі, што моладзь можа стаць рухавіком гісторыі, нат калі на шляху стаіць імперыя
⚔️ Ян Хадкевіч - наш ваенны геній

Ён вызваліў Смаленск, разбіў утрая большае шведскае войска, бараніў межы ад Масквы і спыніў наступ Асманскай імперыі пад Хоцінам.

🔥 Хадкевіч даказаў: сапраўдная сіла - у волі, тактыцы і веры ў сваю зямлю.
34 гады таму Беларусь вярнула свае сымбалі

19 верасня 1991 году Вярхоўны Савет прыняў законы, паводле якіх краіна атрымала новую назву - Рэспубліка Беларусь - і дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Гэта ня проста сымбалі, а сэрца беларускай незалежнасці і ідэнтычнасці.
🔥 У 1991 у Менску з’явілася Беларускае згуртаванне вайскоўцаў - афіцэры, што прысягнулі Беларусі, а не імперыі

Яскравыя моманты:
▪️ 1992 - прысяга пад «Пагоняй»,
▪️ 1993 - Марш свабоды,

Улады забаранілі БЗВ, але іх лозунг жыве: 👉 Беларусы мусяць мець сваё войска і быць гаспадарамі на сваёй зямлі.
😎 А ці вы ведалі, што першае ў свеце міністэрства адукацыі з'явілася менавіта ў нас?

📚 Яўхім Храптовіч - адзін з яго стваральнікаў. Ён адкрываў школы, адмяніў паншчыну ў сваіх маёнтках, заснаваў бібліятэку на 20 000 кніг і будаваў “беларускі Версаль” у Шчорсах.
🧐 А як добра вы ведаеце свае ж вушы? Я падрыхтаваў для вас паняткі на лацінскай і беларускай мове.

Таксама:
🌿 pinna - (знешняя частка вуха) - вушніца;
🌿regio auricularis - (вобласць вушной ракавіны) - вушная дзе́дзіна.

#родныясловы
💥 Палонкаўская бітва: дзень, калі маскоўскае войска ўцякала!

28 чэрвеня 1660 года пад Палонкай войскі ВКЛ і Польшчы разнеслі маскоўскую армію Хаванскага.
Перамога адкрыла шлях да вызвалення Менска і беларускіх зямель.
Гэты дзень — сімвал нашага гонару і здольнасці бараніць сваё!
Узапраўды знакавая цытата Васіля Быкава на беларускай лацінцы

#родныяцытаты
Пабачыў увачавідкі набытыя Maldzis мапы Вялікага княства: Радзівілаўскай 1613 г. і Яна Няпрэцкага 1767 г.

Узапраўды набыццё гэтых мапаў - гэта сапраўдная падзея для нас усіх, бо гэта вяртанне ня проста мапаў, а нашае гісторыі і ўмацаванне нашае гістарычнае ідэнтычнасці 🔥
З Днём Канстытуцыі 3 траўня! Гэта не толькі польскае, але і нашае свята.

У 1791 годзе была прынята 2-я ў свеце Канстытуцыя — агульная для Польшчы і ВКЛ.

Сярод яе аўтараў — ліцвін Казімір Нестар Сапега, кароль Станіслаў Панятоўскі і маршалак ВКЛ Ігнацый Патоцкі

Памятайма!
У ліпені 1705 г. Пётр I пʼяным уварваўся ў полацкі Сафійскі сабор, забіў 4 базыльян за адказ пра св. Іасафата.

💥 1 траўня 1710 маскоўскія войскі перад адыходам узарвалі сабор.

🕯 Сімвал ВКЛ(Беларусі) праляжаў у руінах 30 гадоў.

Полацак памятае, хаця афіцыйная гісторыя маўчыць
📚 Езуіты фармавалі не толькі святароў, але і мысляроў. З іх калегіяў выйшлі і Сімяон Полацкі, і Казімір Лышчынскі, і Мялецій Сматрыцкі. Езуіцкая адукацыя пакінула вялікі след у гісторыі культуры Беларусі.
На яе хвалях нарадзілася Берасцейская унія 1596 года, якая падпарадкавала частку праваслаўнай царквы Папу Рымскаму.
Уплыў езуітаў быў магутны: праз школы, казанні, мастацтва і палітыку яны перацягвалі шляхту з кальвінізму і праваслаўя ў каталіцтва. Толькі ў Вільні праз 5 гадоў пасля іх прыбыцця ў каталіцтва перайшлі каля 6 тысяч жыхароў.
🏛 Езуіцкая сетка калегіяў ахапіла Вільню, Полацак, Нясвіж, Воршу, Пінск, Горадню і іншыя гарады. Яны адкрывалі школы, шпіталі, аптэкі, перакладалі літургічныя кнігі на беларускую мову. Упершыню ў ВКЛ езуіты заснавалі вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую акадэмію.
Пасля Рэфармацыі каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў — і адказам стаў ордэн езуітаў. У Вялікае княства Літоўскае яны прыйшлі ў 1570 годзе, і хутка сталі адной з самых уплывовых сіл у дзяржаве.
Без яго не было б Купалы.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла — першы, хто надрукаваў «Жалейку». Купала 4 гады жыў у яго дома ў Пецярбургу, пісаў, вучыўся, жыў за яго кошт.

Шыпіла быў ценнем, які асвятляў іншых. І менавіта так нараджалася беларуская нацыя.
Нягледзячы на складаную рэпутацыю і спробы ўцягвання ў манархічныя колы, ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму. Апошнія гады пражыў на Лідчыне, дзе і спачыў у 1932 годзе.
у 1917 годзе ён стаў сябрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Кандратовіч быў народным сакратаром унутраных справаў БНР, пазней — дараднікам беларускай дэлегацыі ў Парыжы. У 1918 годзе ў Горадні стварыў штаб — Беларускую камендатуру і арганізаваў Першы беларускі полк…
🛡 Кіпрыян Кандратовіч — генерал, які выбраў Беларусь

Нарадзіўся 28 красавіка 1859 года на Лідчыне. За 35 гадоў вайсковай кар’еры прайшоў Кітай, Расейска-японскую вайну і Першую сусветную, атрымаў ордэн Святога Георгія і званне генерала ад інфантэрыі.

⚔️ Але галоўнае —…
🏛 Наваградская ратуша

У 1862 годзе пажар моцна пашкодзіў будынак. Ратуша так і не аднавілася, а яе рэшткі ўрэшце знішчылі падчас Другой сусветнай вайны
🏛 Ружанская ратуша

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе расейскія ўлады пазбавілі Ружаны Магдэбургскага права і зруйнавалі ратушу.
🏛 Полацкая ратуша

У XVIII стагоддзі перад прыездам Кацярыны II ратушу перабудавалі ў адміністрацыйны дом. Так Полацак страціў сваю рэнесансную жамчужыну — і цяпер на тым месцы стаіць будынак «Белаграпрамбанка».
🏛 Гарадзенская ратуша

У 1660-х гадах маскоўскія войскі зруйнавалі яе, і толькі праз 100 гадоў на старых падмурках паўстала новая — ужо ў стылі класіцызму, дзякуючы мясцоваму купцу Юдэлю Гутку.

Будынак знеслі ў 1949 годзе, каб пашырыць Савецкую плошчу.
Ратушы, якія не захаваліся

🏛 Гомельская ратуша

Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе савецкія ўлады канчаткова сцерлі гэтую частку Гомеля — на месцы ратушы і прылеглых дамоў вырас будынак абласнога ўпраўлення КГБ.