Formuła Pieramohi | F1
banner
f1pieramohi.bsky.social
Formuła Pieramohi | F1
@f1pieramohi.bsky.social
38 followers 17 following 1.2K posts
Формула 1 па-беларуску. Навіны ды статыстыка Ф1. Formuła 1 pa-biełarusku. Formula 1 in Belarusian. Падкаст: https://pc.st/1703661520 Тэлеграм-канал: https://t.me/formula_pieramohi Зваротная сувязь: [email protected]
Posts Media Videos Starter Packs
❗️ ГОНКАВЫ ТЫДЗЕНЬ! ❗️

Нас чакае перадапошні спрынт і шалёная гонка ў Сан-Паўлу!🇧🇷

На жаль, рамонт, праца ды прастуды 3-хгадовага сына выцягваюць усе сілы, таму не ўдаецца посціць штодня сёлета. Але завяршэнне сезону абяцае быць гарачым, ды я буду старацца радаваць вас цікавосткамі часцей!

#BrazilGP
Шарль Леклер зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Аляксандры 😍

#F1
⚡ FIA завяршыла праверку — ніводная каманда не перавысіла бюджэтны ліміт у сезоне 2024

Адзінае нязначнае парушэнне было ў Aston Martin, але толькі працэдурнае, то бок ліміт каманда не парушыла.
Ferrari вярнулася на другое месца, але яны з Mercedes і Red Bull усяго ў 10 ачках — пакуль і не вызначыш тут фаварыта!

Моцны падвойны фініш у ачках падняў Haas на 8-е месца. Барацьба за 6-е месца будзе ісці да канца!

(2/2)
📊Залікі чэмпіянату пасля Мехіка

4 гонак і 2 спрынты засталіся: Норыс упершыню з 5-га тура аднавіў лідарства з розніцай у адно ачко! Ды Верстапен здолеў крыху скараціць адрыў, нягледзячы на цяжкасці з тэмпам 👀

Олі Бэрман выдатным 4-м месцам падымаецца адразу на 5 пазіцый у табліцы!

#MexicoGP (1/2)
Бэрман 👏

Самая позняя гонка мінулася (цяпер засталося перажыць ранні Вегас), і гэта было неймаверна. Усім дабранач!

#MexicoGP
Бэрман! Ён ЧАЦВЁРТЫ, ваў! Найлепшы вынік для юнака 🎉

Піастры змог падняцца хіба на пятае месца ў зацятым змаганні з Расэлам.

Моцна!

(2/2)
🏁 Гонка: вынікі!

Звышнапружаная гонка, але не для аднаго! У нас змена лідара!

Перамагае Норыс са знішчальнай перавагай у 30 сек і цяпер ён узначальвае чэмпіянат! 🏆
Леклер датрымаўся ў фінале і скончыў другім!
Верстапен моцна змагаўся і прарываўся, але скончыў трэцім!

#MexicoGP

(1/2)
Фінальная сетка на старт у Мехіка — гадзіна да пачатку!

А хто будзе першым пасля першага павароту?

#MexicoGP
Стартавая сетка ў Мехіка! 🇲🇽

Сайнс апусціўся на 5 пазіцыі праз штраф пасля Остыну

#MexicoGP
🛞 Гума на гонку ды стратэгіі ад Pirelli

У топ-10 толькі ў траіх ёсць свежы софт, які, хутчэй за ўсё, будзе адным з асноўных складоў сёння як і ў Остыне.

Зноў чакаецца адзін піт-стоп, затое шыннікі прапануюць разнастайныя варыянты.

#MexicoGP
Стартавая сетка ў Мехіка! 🇲🇽

Сайнс апусціўся на 5 пазіцыі праз штраф пасля Остыну

#MexicoGP
Нас зноў чакае атака на Ланда ад Ferrari ў першым павароце? 👀

Гэмілтан пра сённяшні старт:
"Я дакладна хачу атакаваць заўтра. Мне няма чаго губляць, а вось яму [Ланда] — так..."

"Мы будзем даволі агрэсіўнымі, упэўнены ў гэтым. Спадзяюся, што будзем дастаткова блізка, каб навязаць добрую барацьбу."
Параўнанне колаў Норыса і Леклера ў квале

Цікава, што кожны поўл з 14-ці Ланда здабываў дагэтуль на розных трасах 🌍
Учорашнія адрывы 😮

Пасля 406 дзён і 34 кваліфікацый (уключаючы спрынтавыя), Ferrari пачне гонку абедзвюма машынамі ў топ-3!

#MexicoGP
Сярэдняя кваліфікацыйная пазіцыя Піастры:

Першыя 16 этапаў: 2.125 📈
Апошнія 4 этапы: 6.5 📉

Усім дабранач, заўтра будзе дужа цікава!

#MexicoGP
🏁 Кваліфікацыя: вынікі!

Поўл у Норыса, з вялізнай перавагай у 0.26 с!!! З ім побач стартуюць Леклер ды Гэмілтан, затым ідуць Расэл з Верстапенам — гарачая топ-5 ⚔️

Піастры толькі восьмы! Хіба што ў Сайнца штраф з Остына, таму Оскар пачне сёмым 😱

#MexicoGP
🏁 Практыка 3: вынікі!

Норыс паказаў найлепшы вынік у фінальнай трэніроўцы. Вось гэта ўжо больш падобна на дзейсных чэмпіёнаў сярод канструктараў, асабліва калі паглядзець на адрыў у 0.345 с над другім Гэмілтанам на адносна кароткай трасе. Расэл трэці з адставаннем у 0.512 с.

#MexicoGP
Іншыя каманды прывезлі толькі элементы баліду, якія больш пасуюць спецыфіцы трэку.

Верстапен пасля пятніцы застаўся незадаволены тэмпам свайго RB21 на доўгіх адрэзках:

"Доўгія серыі з'яўляюцца галоўнай праблемай, мы дужа пакутуем на іх. Гэта, вядома, вялікая занепакоенасць перад гонкай."

(2/2)
Аналітыкі Ф1 прагназуюць, што ў кваліфікацыі найхутчэйшай будзе Red Bull, а ў гонцы перавага мусіць быць у McLaren

Прычым Red Bull — адзіная, што прывезла абнаўленні для прадукцыйнасці баліду. Каманда паставіла новае днішча, якое з'яўляецца эвалюцыяй апдэйту з Монцы.

(1/2)
🏁 Практыка 2: вынікі!

Верстапен вярнуўся за стырно, і адразу на вяршыню, апярэдзіўшы Леклера і Антанэлі. Піастры 12-ы 👀

Усім дабранач, спадарства, заўтра сёння нам яшчэ не праспаць кваліфікацыю! 🥱

#MexicoGP
🏁 Практыка 1: вынікі!

Леклер узначаліў сэсію з часам 1:18.380, апярэдзіўшы Антанэлі на 0.107 с і Хюлкенберга на 0.380 с. Піастры чацвёрты.

Некалькі дробных памылак, пыльная траса і дзевяць навакоў. Пакуль цяжка рабіць высновы наконт расстаноўкі сіл.

#MexicoGP
Aston Martin: Джэк Кроўфард (Строл)
Haas: Ро Хіракава (Бэрман)
Alpine: Паўл Аран (Гаслі)

(2/2)
На гэтых выходных у 1-й практыцы ажно 9 з 10 каманд зацвердзілі рэзервістаў:

McLaren: Пата О'Уорд (Норыс)
Mercedes: Фрэдэрык Весці (Расэл)
Ferrari: Антоніа Фуока (Гэмілтан)
Red Bull: Арвід Ліндблад (Верстапен)
Williams: Люк Браўнінг (Сайнс)
Racing Bulls: Аюму Іваса (Лоўсан)

(1/2)
Смелыя рухі ад Ланда! 😮‍💨

Гэты абгон прынёс Норысу другое месца ў барацьбе з Леклерам.

#USGP