Angoulema
banner
angoulema.bsky.social
Angoulema
@angoulema.bsky.social
/калі вы бачыце ў маіх пастах памылкі, то я буду радая, калі вы выправіце іх у каментары/
J'apprends le français
Pinned
Каб не згубіць
Нарэшце знайшла. Я для сябе калісьці рабіла невялічкі чэлендж з рандомных словаў

Яшчэ, я часам заходжу сюды www.sigil.me/collection/a... і, гледзячы на назвы прыдумляю свае гісторыі. Там прыгожыя назвы)
Надыйшоў час катэдральных сабораў 👀
December 19, 2025 at 7:31 PM
Адзін вялікі плюс ранніх пералётаў - вось такія віды 😍
December 19, 2025 at 9:56 AM
Вільня: ялінкі і не толькі.
Пакаштавала мандарынкі ў шакаладзе. Смачна! Галоўнае толькі не заляпацца :)
December 18, 2025 at 9:58 PM
На аўтавакзале ў Салечніках (Шальчынінкаі) міленькая ялінка.
December 18, 2025 at 10:24 AM
Reposted by Angoulema
👇 Галасуем! 👇
forms.gle/6amitTpnEc1u...
December 16, 2025 at 7:53 AM
Пачварная хваля антысемітызму йдзе па свеце 😢
December 15, 2025 at 7:05 PM
Самая чароўная калядная рэклама цяпер не ў Колы, а ў французскага супермаркета 💖
І анімацыйныя студыя, якая рабіла мульцік, з Монпелье, то адчуваецца нават роднай 💝
І ніякага ШІ
youtu.be/Na9VmMNJvsA?...
Intermarché - Conte de Noël
YouTube video by Intermarché
youtu.be
December 15, 2025 at 8:55 AM
unexpected пост з фанвидам па Валадару пярсцёнкаў.
Ютуб кажа, что фанвіду ўжо 10 год, матка боска 🤯
Але я не тое хацела напісаць, што на белмоўную песню калісьці зрабіла кліп, і ён дагэтуль мне падабаецца :)
Здаецца, гэта было на заканчэнне Фандомнай бітвы, але зуб не дам
youtu.be/0rU00iXjBWc
Гуляць дык гуляць [the Lord of the Rings fanvid]
YouTube video by 19Zhenia91
youtu.be
December 14, 2025 at 7:40 PM
Першы карпарат з 2021га!
Я паспрабавала, что такое дэкупаж, зрабіла арома-дыфузар для машыны, мне зрабілі перавадную карцінку, і яшчэ я наелася ўсялякіх маленькіх бутэрбродзікаў.
Вечар атрымаўся, я лічу 🪄
December 14, 2025 at 6:19 PM
Учора была яшчэ адна добрая навіна - Дар'я Далідовіч, якая ў гэтым сезоне стартуе ў кубку IBU (другі па значнасці біятлонны кубак) за Biathlon Refugee Team, заняла 11е месца ў спрынце, зарабіўшы сабе пункты кубка, і сёння пабяжыць у гонцы пераследу! Трансляцый кубка IBU, на жаль, няма.
#біятлон
December 14, 2025 at 7:11 AM
Глядзіце, што я сёння бачыла 👀🌞
December 11, 2025 at 7:42 AM
December 9, 2025 at 10:47 AM
Reposted by Angoulema
у Беларусі — больш за 23 тысячы населеных пунктаў. далёка не заўсёды зразумела, як правільна вымаўляецца і пішацца назва таго ці іншага. і калі шматпакутны Лунінец адораны націскам у Вікіпедыі, то з вёскай на дзясятак дамоў могуць узнікнуць пытанні.

час гэта выправіць!
December 8, 2025 at 11:34 AM
Reposted by Angoulema
калі ласка, карыстайцеся, дзяліцеся ўражаннямі, кідайце заўвагі, прапановы і багрэпорты:

places.bielarusajed.gay
PLACES — населеныя пункты Беларусі
Просты пошукавік населеных пунктаў Беларусі. База складаецца амаль з 24 000 населеных пунктаў, змяшчае націскі і ўжываныя альтэрнатыўныя назвы.
places.bielarusajed.gay
December 8, 2025 at 11:34 AM
І пра харошае.
Я ўчора сонца бачыла! Сапраўднае! 😍
December 7, 2025 at 7:28 PM
Літве з іхнімі афігеннымі ідэямі ўжо хочацца сказаць "вы не ў той бок ваюеце". Яны лічаць, што чыноўнікі на аўтобусах у Літву ездзяць, ці што?
Лукашэнка першы радавацца будзе, калі з Беларусі будзе складаней выехаць, ды яшчэ і самому нічога прыдумляць не трэба 🙄
December 7, 2025 at 7:26 PM
Здаецца, амаль толькі што бачылі Люську 👀
Выйшлі з коткамі, і нейкая іншая ад суседскага плоту праз дарогу шуганула Яську. Л. пайшоў глянуць, сказаў, што копія Нюры. І на грудзях белая плямка, як і ў Люсі была (і ў Нюры ёсць). Да нас, вядома, не пайшла (ужо ж 2 месяцы мінула), але й не зусім дзікая>
Наконт Люсі з'явілася найбольш верагодная версія, што яна пабегла да паўдзікіх котак да суседкі праз дарогу і тусіць з імі 🤔 Бо забіцца тут няма дзе, вуліца ціхая, і каб быў хто незнаёмы, заўважылі б, а каб спужалася і збегла, то ўжо мусіла вярнуцца. А як не, то ёй добра там, дзе яна апынулася.
December 7, 2025 at 6:49 PM
Ну што, на нашых котак Feliway friends, відавочна, дзейнічаў, бо як ён скончыўся, агрэсаваць адна на адну яны сталі значна больш 😖
December 2, 2025 at 10:22 AM
Святы надыходзяць... 🌟
December 1, 2025 at 4:51 PM
Reposted by Angoulema
Час выбіраць слова года! Прапаноўвайце варыянты.

Вітаецца:
каб слова было прыстойным
каб слова было хоць трохі актуальным для гэтага года
не больш за 1-2 словы з чалавека

Прымаюцца:
словы, якія былі і якіх яшчэ не было
запазычанні, наватворы, слэнг - усё што хочце

Патрабуецца:
рэпост і распаўсюд!
December 1, 2025 at 12:45 PM
Хто-небудзь чытаў "Перамену месцаў"? Я бачыла добрыя водгукі, але я не люблю троп "памяняліся целамі", то нават не ведаю, ці варта купляць...
November 30, 2025 at 12:34 PM
Вы праглядзелі дэма-версію зімы. Каб атрымаць прадукт цалкам, аплаціце падпіску...
Первая половина декабря в Беларуси будет не просто теплая, а очень теплая. Согласно прогноза ECMWF, температура воздуха будет на 3–6° выше многолетней нормы.

В двух словах: на снег особо не рассчитывайте.
November 27, 2025 at 7:43 PM
Ужо ў гэтыя выходныя пачынаецца новы біятлонны сезон! 🎉🎉🎉
November 27, 2025 at 7:42 PM
Reposted by Angoulema
@ec.europa.eu Зноў хоча падмануць жыхароў ЕС і пу́шыць айджэнду кібер-тыраніі і лічбавага кантролю. Сябры у ЕС, звяртайцеся да лакальных дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, кантралюйце сітуацыю:
Chat Control is back, but slightly changed:

❌ No backdoor of encryption
❌ No forced scanning
🚨 But: Age verification (no anonymity)

The update just quietly passed in the EU Council & now needs to be discussed with the EU Parliament.

Will you keep fighting against #ChatControl?
November 27, 2025 at 10:45 AM
Прыгожае
November 25, 2025 at 11:47 AM