Врызакант
@vryzykant.bsky.social
77 followers 110 following 480 posts
👋 Вітаю Прафесійна зычу здароўя, поспехаў, моцы і дабра. Дзялюся ўсім чым не палянюся. https://x.com/Vryzykant https://www.instagram.com/vryzykant/ Мой белмоўны дыскорд сервер, усім рады. https://discord.gg/nNwZ6Aax7r
Posts Media Videos Starter Packs
Pinned
1\3 Падборачка белмоўных ютуб каналаў.

Шляхціц Завальня - Агляды і разборы гулень, аналіз кіна-навінак і шмат чаго іншага!
www.youtube.com/@schlachcic

Найлепшы беларускі блогер - Цікавы разнастайны блогер, з шмат відэа.
www.youtube.com/@bestbelarus...
⬇️
Адкрыў для сябе новага белмоўнага відэагульнявога стрымера!
"♦️Вітанкі. Стрымлю беларускай, пішу анг-скай, гуляю з сябрамі, працую над праектамі. Завітвай!"
www.youtube.com/@Ucenamescy
www.twitch.tv/ucenamescy
Ucenamescy
Hello! My name is Aliaksei Aziauchykau. I’m creating Usenamescy as a space where I share what inspires me — and maybe it’ll inspire you too. Here we play horror games, co-ops, and just have a good ti...
www.youtube.com
Думаю шмат хто ведае спявачку і актрысу агучвання пад нікам ТоЯ. З ёй выйшаў падкаст-інтэрв'ю "Закулісьсе". Раю паглядзець! youtu.be/yndnectT5tU
"Закулісьсе" | ТоЯ
YouTube video by Падкаст "Закулісьсе"
youtu.be
Зацікавіўся што за праграма, у якую дабавілі падтрымку беларускай мовы, а тут тое аб чым я марыў у дзяцінстве! У відэагульні можаш вылучыць вобласць, і адразу ж перакласці яе. Зручна! Але з беларускай працуе толькі гугл і яндэкс перакладчыкі. Цяпер магу гуляць на ангельскай, і нават падвучваць яе. 🔽
Я тут натрапіў на новую студыю дубляжу "Сонейка Прадакшн". Яны скора плануюць выпусціць Беласнежку 1937-га году. Вось вам іх рэсурсы:
youtube.com/@bel_Soneyka...
t.me/bel_SoneykaP...
tiktok.com/@bel_soneyka...
instagram.com/bel_soneykap...
boosty.to/bel_soneykap...
patreon.com/c/bel_soneykaP
Пра першую ракламу было пра KFC, таму гэта і ў адным сказе, а хонар у асобнай 😳
Пра топ не ведаў, дзякуй.
Нядаўна пабачыў у інтэрнэце пару раклам, але гэта той рэдкі выпадак, калі яны мне спадабаліся, таму што па-беларуску. Гэта тэлефоны Honor у інстаграме. І KFC на ютубе, так разумею гэта ў іх першая на нашай мове.
www.instagram.com/p/DNs6b9S2It...
www.youtube.com/watch?v=D93k...
Login • Instagram
Welcome back to Instagram. Sign in to check out what your friends, family & interests have been capturing & sharing around the world.
www.instagram.com
6\6 Дарога назад прайшла вельмі хутка, добра паспаў. Вельмі рады што з’ездзіў, файны новы вопыт і ўспаміны. Задаволены сваім тэлефонам, і старым танным поўвэрбанкам, зараду хапіла. Праўда пасля паездкі, дзесьці чатыры дні, была стомленнасць, і нейкая туга, але адчуваю што ўжо аднавіўся.
5\6 Упершыню паеў у рэстарацыі, салат з тунцом. Баяўся, што можа будзе крынжова, моўчкі, але прайшло ўсё добра.
А ў канцы сустрэліся з легендай беларускамоўнага твіч стрымінгу, thelelyskek. Хацеў яму заданаціць, хаця б дваццаць рублёў, проста даць, бо не маю карткі. Але ён адмовіўся, купіў швэпс.
4\6 А доўга сядзець я не захацеў, таму праз гадзіну пайшоў сам. Пайшоў туды, дзе на мапе было цікава, тобок у цэнтар.
Шмат хадзіў, вельмі прыгожа, зацікавілі незвычайныя будынкі, іх там хапае. А потым ужо сябра падцягнуўся.
Пагулялі па Падніколлю, вялікі парк, амаль як у Нью-Юрку).
3\6 Я ўперышыню ехаў у плацкарце, зверху. Было нязручна, нават ногі нельга выпрастаць. Восем гадзін доўжылася паездка, здаецца доўга, але для мяне прайшло нармальна, за перапіскамі, музыкай, і дрымотай.
Прыехаў а чацвёртай раніцы, мой сябра зразумела спаў у гэты час.
2\6 Але ён не захацеў. І тут я адчуў, што маё жаданне, ужо перавышвае страх.
Я падумаў, што было б файна сустрэцца з інтэрнэт-сябрамі, з майго белмоўнага дыскордзіка. Як раз два з іх жывуць у Магілёве. А асабліва хочацца заспець таго, якога хутчэй за ўсё забяруць у армію.
1\6 Пост пра маю першую свядомую адзіночную вандроўку, у Магілёў.
Даўно ўжо адчуваў патрэбу ў вандроўцы. Але цяжка было ўявіць, што я адзін, кудысьці далёка паеду, страшна.
Спачатку, свайму інтэрнэт-сябру, прапаноўваў паехаць пагуляць па Менску. Усё такі падобны вопыт ды ў гэтым жа горадзе быў.
Ці ёсць тут тыя, хто яшчэ чытаў пра маё тыпу спатканне, дзесьці у пачатку года? Я не так даўно, нарэшце пачаў перапіску з дзяўчынай, ўжо больш тыдня. Пакуль што вельмі прыемная перапіска. Падабаецца яе павольны тэмп. А асабліва мне, таму што я як заўсёды хвалююся незразумела чаму.
3\3 Мне, простаму чытачу дамаседу, было вельмі цікава спазнаць надзвычай цікавае жыццё сапраўднага ахвочага на прыгоды Ромы.
2\3 Вельмі моцна кранулі шматлікія моманты гасціннасці, выпадковых людзей мінакоў. З якімі на пачатку, проста сустрэліся поглядамі ды ўсмяхнуліся. А пасля яны дапамогуць ежай, грашыма, ці хаця б абзвоняць сяброў, дзеля пошуку начлега ці транспарта іншаземцу.
1\3 Мая аматарская рэцэнзія на кнігу Рома Едзе. Кніга 1
Літаральна як я і люблю, рэальна, шчыра, і душэўна.
Рома дзеліцца сапраўдным вопытам і гісторыямі вандроўніка, у якога амаль няма капейкі ў кішэні. Аўтаспын, сквоцінг, сон у палатцы, дзе толькі гэта магчыма, нават на хмарачосе.
Амаль усё, нават лянота пералічваць.
Хачу падзяліцца сваёй радасцю. Даўно марыў пра беларускамоўны дыскорд-сервер, у якім людзі часта збіраюцца ды актыўнічаюць. А на маім серверы ўжо часценька збіраецца суполчка тых, каму падабаецца сядзець разам ды балбатаць. Але ё і мінус, цяпер мне цяжэй ісці спаць у час.
2\2 які казаў што калі гэты злы захад папрэ, то ён іх усіх за нас парве. А яшчэ каля пад'езду натрапіў на свайго ўрача тэрапеўта, ды спытаў колькі чакаць гэтый ФГДС на які мяне запісалі месяц таму. Ну і з бабулькамі з свайго пад'езду пабалбатаў.
1\2 Сёння выйшаў на вуліцу пачытаць кнігу "Рома едзе", а ў выніку сорак хвілін слухаў пра гісторыю ўсяго інтымнага жыцця нейкага п'янага дзеда, былога афіцэра. Скажу што гэта лепш слухаць, чым аднойчы я літаральна таксама слухаў яго п'янага сына, былога кд-біста,...
2\2 На imdb 7/10, але мне не зразумець чаму. Няўжо настальгія на столькі моцна на мяне ўплывае. Думаю шмат хто бачыў, раскажыце як вам?
1\2 Учора паглядзеў файны мульцік дзяцінства, Планета Скарбаў (2002). Усё спадабалася максімальна, сюжэт, персанажы, сусвет, нават камбінаваная 3D з 2D анімацыяй. А ў канцы нармальна так прабіла на слёзы. Шкада што няма працягу.